Аколава Валянціна (25.07.1954 – 24.12.2013, нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Мінскай вобласці).
Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф.Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973-1977), метадыстам Наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № – 16 «Нафтабуд» (1977-1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979-1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981-1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987-1988 гг. - літкансультантам газеты «Знамя юности».

Выступае як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий