Беларуская мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і цэлы свет мілагучнасці і сэнсаў. У кожнага з нас ёсць тое самае слова, якое грэе душу ці здзіўляе сваёй прыгажосцю — няхай гэта будзе «каханне», «спадчына» ці «зубравік». 20 лютага ў нашай бібліятэцы ў межах праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» і да Міжнароднага дня роднай мовы, прайшла акцыя «Напішы самае прыгожае слова на роднай мове».
Нашым чытачам патрэбна было выбраць каляровую картку і пакінуць на нашым стэндзе сваё самае дарагое беларускае слова.
Разам мы створылі воблака слоў, якое паказала ўсю прыгажосць нашай роднай мовы.
Чытачам прапанавалі пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў з выставы «Бацькаўшчына светлая мая».
.jpg)


Вспоминали народную мудрость, собирая пословицы о Масленице..jpg)
.jpg)