21 февраля 2025 г.

Інтэрактыўная гульня - вiктарына да Мiжнароднага дня роднай мовы «Беларускай мовы рысы непаўторныя».

 
21 лютага
у свеце адзначаецца Дзень роднай мовы - свята якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу.
У Старобiнскай  гарпасялковай бiблiятэцы для вучняў 7 класа ДУА «Старобiнская сярэдняя школа» прайшла iнтэрактыўная гульня - вiктарына да Мiжнароднага дня роднай мовы «Беларускай мовы рысы непаўторныя».
Падчас мерапрыемства вучнi пашырылi творчыя здольнасцi прыняўшы ўдзел у гульнi «Далей - далей», «Нечаканыя пераўтварэннi», «Рассыпныя прыказкi», «Перакладчык», дзе паказалi добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадалi загадкi з скрыначкi.
Закончылася мерапрыемства  вершам П. Панчанкi «Родная мова». Да мерапрыемства была падрыхтавана кнiжная выстава «Сябруй з роднай мовай».
 
w=wall-173105706_649











Комментариев нет:

Отправить комментарий