6 жніўня, у Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы, адбылася прэзентацыя зборніка Эры Георгіеўны Ставер "Салігоршчына ў вершах".
Аўтабіяграфія
Эра Георгіеўна Ставер нарадзілася ў горадзе Бабруйску ў сям'і настаўнікаў. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава. Працавала настаўніцай у горадзе Бабруйску. З 1964 года - у Салігорску. Пятнаццаць год узначальвала Дом піянераў, займалася краязнаўчай, экскурсійнай работай. Друкавалася ў газеце «Шахцёр», «Настаўніцкай газеце», часопісе «Вожык». Член літаратурнага аб'яднання «Лабірынт».
"Салігоршчына ў вершах" зборнік вершаў аб мясцінах нашага краю, кожнаму населеннаму пункту прысвечаны асобны твор, які адлюстроўвае як старонкі гісторыі так і сенняшняе жыцце. Адзін з вершаў прысвечаны нашаму паселку.
Старобін
Лічылася, Старобіно
У мінулыя вякі -
Паселішча вядомае
На беразе ракі.
Тут конніца татарская
На прыступ яго ішла,
I нукеры ўпартыя -
Асада да цямна.
Ахвярамі заплочаны
Ha іх былым шляху,
Аж сто рабынь закопаны
Татарам і ў зямлю.
Легенды неслі вестку
Аб тым, што жыў калісьці Бін,
Ён назву даў паселішчу -
Казалі:«Стары Бін».
Майстры жылі -
стваральнікі,
Цаніў люд рамяство;
Плыты - каробкі, чалікі,
Біндухі і шчахло.
Па Случы аж
да Прыпяці,
На продаж - лён, пянька,
Назад везлі, не сыплецца,
Пудамі соль ішла.
Для продка ў
Старобіне
Карміліца-рака,
Судак, язі і стронгі,
А ракаў - проста цьма!
Вазы скрыпелі з
раніцы,
З Паварчыц і з Сяльца,
На кірмашы тым з'явіцца
Патрэбная цана...
Са Слуцкай і
Карпілаўкі
Збіраліся ў царкву,
Званы, нібы малінаўкі,
Будзілі цішыню.
Яўрэйскае
насельніцтва,
Дзе моцны быў кагал,
Дапамагаў нязменліва,
Хто ў бяду трапляў.
Там «Торы» пакланяліся,
Да сінагогі ішлі.
I Домнічы спяшаліся,
I Менкіных сыны.
Вайна, бы снежнай замяццю,
Прынесла халакост,
Старобін жыве памяццю -
На ўскраіне пагост.
Імёны сёння
помняцца,
На вуліцы ўвайшлі -
Адна з іх - Дрызгаловіча,
Там помнік у цішы.
У садах паспелі яблыкі
I падае ліства,
З Алегам Вабішчэвічам
Жыве, расце дзятва.
Прайдзіся ад акраіны
Да парка ля Случы,
Гуляеў - сын Украіны
На гэтай спіць зямлі.
Расці, квітней
заўсёды,
Палеская зямля!
Любоў табе, Старобін,
Нясе здаўна рака.
Эра Ставер
Комментариев нет:
Отправить комментарий