8 лютага 2016 года адзначалася 95 - годдзе з дня нараджэння Івана Мележа. Народны пісьменнік і аўтар самабытных твораў аб жыцці беларускага Палесся прайшоў цяжкі шлях да творчых вяршынь.
Прагу пісаць ён адчуў яшчэ да вайны, друкаваў вершы. У час вайны сумленна ваяваў і працягваў пісаць. Жыло ў душы будучага пісьменніка нешта глыбіннае, што на паперу не клалася, а ў душы адкладвалася, збіралася. У шпіталі прачытаў раман “Ціхі Дон” М.Шолахава, кніга вельмі ўсхвалявала. Чытаў пра стэпы, а ўспамінаў родную веску Глінішчы. Жыццё на Доне здавалася такім падобным да жыцця на Палессі. Першым раманам стаў “Мінскі напрамак” - твор аб вайне. Усе, што было ў яго, з ім, вакол яго - усе гэта і падрыхтавала творчы ўзлёт, ці “выбух”, назва якому - “Палеская хроніка”. Тут аднаго таленту мала. Для такого твора пісьменнік павінен вырасці ў асобу, а гэта фармуецца ўсім, што перажыў і што зрабіў чалавек.
У Старобінскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся літаратурны партрэт “Пісьменнік з чулым і разумным сэрцам”, прысвечаны Івану Мележу. Вучні ДУА “Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна” пазнаёміліся с прэзентацыяй аб жыцці і творчасці знакамітага пісьменніка і прынялі удзел у літаратурнай віктарыне. Гэта мерапрыемства было карысным і пазнавальным для вучняў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий