9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу. Таленту яму было дадзена ад прыроды столькі, што ён мог бы выкрасаць ім і сёння чарадзейны агонь паззіі.Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душою, Максім пісаў на роднай беларускай мове. Мове бацькоў і прадзедаў ён навучыўся з кніг. Сонца паэзіі Максіма Багдановіча ўзышло, каб свяціць вякамі, свяціць нязгасна, саграваць сваім святлом і цяплом.Сёння мы ўжо не баімся даваць яму найвышэйшую адзнаку, не баімся ставіць яго імя побач з імёнамі выдатных еўрапейскіх пісьменнікаў. Створанае ім выпрабавана часам і не толькі не паблякла, а, наадварот, яшчэ ярчэй зазіхацела, здзіўляючы сваім хараством увесь свет.
Максім Багдановіч... Гонар нашай літаратуры і яе ж боль. Ён так многа зрабіў... І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквіце таленту паэт памёр у дваццаць пяць гадоў.
Да 125 годзя Максіма Багдановіча, якое адзначаецца 9 снежня 2016 года ў Старобінскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта "Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навекі", бібліятэкар Валодзька В.І. пазнаеміла вучняў Старобінскай школы з біяграфіяй і творчым шляхам паэта. Дзеці чыталі вершы паэта і ўспаміны яго сучаснікаў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий