"Святло роднай мовы"
Ільняная і жытнёвая.
Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытнейшая,
Самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая
Мова беларуская мая!
П. Панчанка
На тыдні роднай мовы "Тут мова беларуская, як музыка гучыць" у Старобінской гарпасялковой бібліятэцы прайшла літаратурная кампазіцыя "Святло роднай мовы", была арганізавана выстава "Сэрцам роднага слова краніся". У мерапрыемстве удзельнічалі як дарослыя, так і дзеці, якія чыталі вершы па - беларуску аб роднай мове.
Мова – частка чалавечай культуры,
гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае
цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага
і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй
прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць
толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі,
сябрамі, знаёмымі. А для нас беларусаў гэта наша беларуская мова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий