1 октября 2022 г.

Пад небам беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
З гэтай нагоды бібліятэкар дзіцячага аддзела сустрэлася 3 верасня з вучнямі 7 класа, каб здзейсніць літаратурна-пазнавальнае падарожжа "Пад небам беларускага пісьменства".
На першым прыпынку "Гістарычны" вучні ўспаміналі пра беларускага першадрукара Ф. Скарыну і асветнікаў - К. Тураўскага, Е. Полацкую, С. Полацкага. 
А бібліятэкар расказала ім, што звычайна сталіцай Дня беларускага пісьменства бывае горад, які пакінуў значны след у гісторыі нашай зямлі, вядомы як цэнтр кнігадрукавання, асветы, культуры, з якім непарыўна звязана жыццё і дзейнасць выдатных лю­дзей розных часоў. Свята распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе ў старажытным Полацку і прайшло праз усю Беларусь.

XXIX Дзень беларускага пісьменства прымае горад Добруш, што на Гомель­шчыне, які вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца адзін з класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя Іван Шамякін.
Таксама бібліятэкар расказала і пра традыцыі, якія ёсць у Дня беларускага пісьменства.
На "Лясным" прыпынку вучні прынялі ўдзел у віктарыне; на "Літаратурным" размова ішла пра класікаў беларускай літаратуры, гучалі урыўкі з іх вершаў; на прыпынку "Востры на язык" успомнілі беларускія прыказкі. Даведаліся і пра беларускія стравы ў гульні "Знайдзі пару" на прыпынку "Традыцыі і звычаі".
Таму, суботняя раніца адбылася для сямікласнікаў вельмі пазнавальнай.






Комментариев нет:

Отправить комментарий