4 ноября 2022 г.

Агляд творчасці “Колас – празаік, Колас - паэт”

 


3 лістапада  мы адзначаем 140-год з дня нараджэння беларускага песняра Якуба Коласа. З іменем народнага паэта Беларусі Якубам Коласам звязана целая эпоха у нацыянальнай беларускай літаратуры. Я. Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы.

Старобінская г/п бібліятэка адзначыла юбілей паэта літаратурным аглядам творчасці “Колас – празаік, Колас - паэт”.  

 Шматграннасць таленту Я. Коласа выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, а таксама ў публіцыстыцы. Немагчыма пералічыць усё зробленае Я. Коласам для развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратуры, культуры, навукі. І нельга не адзначыць аго ўклад у дзіцячую літаратуру. Шмат увагі ўдзяляў ён праблемам школьнага навучэння і выхавання. Шчыра клапаціўся аб тым, каб не гублялі беларусы беларускасці.
 Мы ўсе ведаем Якуба Коласа больш як паэта, які у сваіх вершах шчыра і праўдзіва пісаў аб народзе, яго жыцці і працы, думках і жаданнях, аб роднай прыродзе і любові да Радзімы.
  










Комментариев нет:

Отправить комментарий