15 ліпеня ў Старобінскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурная гульня «На родных прасторах», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння У. Дубоўкі.
Мерапрыемства ставіла мэтай пазнаёміць дзяцей з жыццём і творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка.
Бібліятэкар распавяла пра творчы шлях У. Дубоўкі, акцэнтаваўшы ўвагу на яго ўкладзе ў беларускую літаратуру. Былі прадстаўлены кнігі пісьменніка, даступныя ў фондзе бібліятэкі.
Удзельнікі гульні здзейснілі займальнае падарожжа па казачнай краіне, створанай талентам беларускага майстра слова. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, звязаныя з творчасцю У. Дубоўкі.
Падарожжа аказалася не толькі цікавым, але і пазнавальным. Удзельнікі паглыбілі свае веды аб жыцці і творчасці У. Дубоўкі, адкрылі для сябе новыя грані яго таленту. Літаратурная гульня спрыяла павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры і культуры.
Комментариев нет:
Отправить комментарий