Показаны сообщения с ярлыком Кніжка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Кніжка. Показать все сообщения

5 апреля 2022 г.

Агляд кніг выдавецтва "Мастацкая літаратура" "Кніжка, я цябе ведаю!"


 Паўстагоддзя таму, 6 сакавіка 1972 года, у беларускай культурнай прасторы адбылася падзея — узнікла новае выдавецтва, на аснове рэдакцыі мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». З тых часоў у «Мастацкай літаратуры» пабачылі свет тысячы выдатных кніг. «Мастацкая літаратура» трывала і ўпэўнена ўвайшла ў ХХІ стагоддзе. Прэмія «Золата Парыжа» (2006), Гран-пры Міжнароднага конкурсу (2009) за літаратурна-мастацкае выданне Л. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» (мастак В. Паўлавец), шматлікія ўзнагароды на міжнародных і рэспубліканскіх выставах-кірмашах за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні, сведчаць аб высокім прафесіяналізме выдавецтва.