У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
З гэтай нагоды бібліятэкар дзіцячага аддзела сустрэлася 3 верасня з вучнямі 7 класа, каб здзейсніць літаратурна-пазнавальнае падарожжа "Пад небам беларускага пісьменства".
На першым прыпынку "Гістарычны" вучні ўспаміналі пра беларускага першадрукара Ф. Скарыну і асветнікаў - К. Тураўскага, Е. Полацкую, С. Полацкага.